Наша родная мова
А ці чулі вы нашую мову,
Што прастор напаўняе сабой,
Тую - падобную Божаму слову,
Што ў дарогу бярэш ты з сабой.
Ад якой можаш проста заплакаць,
Калі чуеш ты спевы на ёй,
Што кранае як матчына ласка,
Нас за самае сэрца з табой.
Размаўляеце, спявайце, нясіце
Слова нашае ў свет да людзей
Каб на мове выбітных паэтаў,
Гаварылі мы толькі далей.
Комментарии
Отправить комментарий