Паміж двух агнёў
Не хвалюйся, каханы,
Усё будзе добра ў нас,
Да пяску ля акіяну,
Рушым мы скрозь час.
Паміж двух агнёў,
За мяжой і дома,
Паміж двух агнёў,
Усё пачнем нанова
Мілы мой, каханы,
усё здолеем з табой,
Нас у ціху гавань
Вынясе прыбой.
Паміж двух агнёў
За мяжой і дома
Паміж двух агнёў,
Адрадзімся зноў мы.
Беларусь - мая ты,
Снім цябе ў начы,
З табой мы разам будзем,
На небе, на зямлі.
Паміж двух агнёў
Не баімся стомы,
Пакуль разам мы,
Шлях дамоў вядомы.

Комментарии
Отправить комментарий