А хто там ідзе?

А хто там ідзе?
Аднойчы спытаўся Купала,
А, ты, ведаеш? Хто ты? І дзе?
І што з беларусамі стала?

Баімся ўсяго і ў агуле,
Не можам і слова сказаць...
Яны ж - Тарайкоўскага куляй,
Ды сотнямі люд катаваць.

А мы ўсе пад ліштву схавалісь,
Чытаем навіны, маўчым,
Адно аднаго вінавацім,
Замест каб устаць як адзін.

Адзіны народ супраць цемры,
Аднойчы з кален устанем мы,
Без страху і шкадаванняў,
Зруйнуем рэжыму муры.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год