Усё! Перамога!

"Усё! Перамога!
Нарэшце мы гэта зрабілі!"
Нажаль я пакуль чую толькі ў сне,
І нам да яе яшчэ мілі.

Мільён кіламетраў ды тысячы дзён,
Нам прыйдзецца разам прайсці,
Паразы пазнаць, ды страты сяброў,
Каб шлях перамогі знайсці.

Але калі прыйдзе той памятны час,
Калі мы адолеем гідру,
Хачу не мінуць я і быць сярод нас
Каб потым не стала агідна.

Каб Быкаў Васіль, Каліноўскі Кастусь
Глядзелі на нас з аблакоў,
І гонару знак за сваіх землякоў
Анёлам на ўсіх беларусаў сыйшоў.

Мы выйдзем на вуліцы ўсіх віншаваць,
Шампаскае піць ды крычаць:
"Жыве Беларусь!" Ды сцягі ўздымаць.
І "Тры Чарапахі" спяваць.


Комментарии

Самае цікавае за апошні год