Дыялог са святым Мікалаем (2023)

Мікола, пагодзь!
       Ты пакуль не з'яжджай,
Не выпіт глінтвейн,
       Вось кубак - трымай.
Давай у гэты дзень вып'ем разам з табой,
І ель упрыгожым зімовай парой.

Глядзі! 
       Падарункі мы ўсе прыняслі, 
Да свята гатовы. 
       Ай, да ты не кажы.
Пад елку паставім пакункі сябрам,
Каб радасць дарэння дасталась і нам.

А потым, Мікола,
       Скажу я табе.
Мы сядзем за стол,
       І як быццам у сне,
Увесь вечар мы будзем з табой жартаваць,
Бо хутка паедзеш ты зноў вандраваць.



Комментарии

Самае цікавае за апошні год