Джэнтльмены ўдачы
У страху вялікія вочы,
Баімся мы толькі трошкі,
Ідзем мы па лесе ноччу,
Нясем кантрабанды ношкі.
Рыхтуйце ж грошы, кабеты,
Набыць каб французскай бялізны,
А вы, мужыкі, дзе манеты?
Тавар наш даволі карысны.
Гарэлку мы п'ем быццам воду,
Кілбаска на закусь ідзе,
Мядзведзіца - шлях да свабоды,
У начы за мяжу нас вядзе.
(с) Я
Комментарии
Отправить комментарий