Пасядзелкі з Мікалаем (2024)
Сабраліся ў Хільверсуме,
Нам Вероніка гатуе
І ласункамі частуе.
Мікалай такі шчаслівы,
Што дабраўся зноў да нас,
Чарку пье і ў вус не дуе,
Патрабуе ананас.
Пачакай, святы Мікола,
Ды навошта ён табе,
Лепш зірні ты на Марысю,
Што падсела да цябе.
Ты скажы, якія планы,
У цябе на гэты год,
Пакладзі на стол бананы,
Ух жа хітры ты, як кот.
Любіш ты салодка ёсці,
Калі мы кладзем пад нос,
Ты глядзі, бо пояс трэсне,
Пойдзеш ты тады ў разнос.
Ты вядзі сябе спакойна,
У меру весела жартуй,
На дзяўчын не заглядайся,
Вочы лепш свае разуй.
За сталом сядзяць сябры
Лепшыя твае на свеце,
Падарункі нам дары.
Чуеш, песні пяюць дзеці.
Пасядзелі мы нядрэнна,
Дзякуй, што да нас прыйшоў.
Час ляцець цябе дахаты,
Каб праз год вярнуўся зноў!
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий