Змагарам з падзякай

Цяжка быть змагаром,
I зямлю баранiць ад ворага,
Ды пры гэтым сямью любiць,
I маць сэрца поўнае гонару.

Цяжка быць змагаром,
Калi дзеткi чакаюць тату ўвечары,
Калi кожны твой дзень за кратамi,
Гэта жах, якога яны лепш не ведалi б.

Цяжка быць дачкой змагара,
Бо тату можна чакаць доўга.
Ен можа не вярнуцца заўтра,
Бо ў краiне iдзе забастоўка.

Цяжка быць жонкай змагара,
Бо за гаспадаркай сачыць трэба,
Бо адзiн дзень, не прыйдзе ен з абеду,
I будзеш ты адна зарабляць на кавалак хлеба.

Цяжка быть матуляй змагара,
Бо за сына хвалюешся кожную ноч,
I таму сама выходзiш на плошчу,
Каб адчуць яго плячо побач.

Цяжка быць змагаром,
Але трэба, 
Бо ніхто акрамя цябе,
Не ўратуе Радзiму ад гнету.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год