Мы здолеем
Гэта аднойчы павiнна адбыцца,
Людзi павiнны паспець,
Вочы павiнны калiсцi адкрыцца,
Вочы павiнны гарэць.
Выйдзем мы разам на вулiцы нашы,
Разам мы пойдзем з табой,
Узяўшы наш сцяг i пагоню на шчасце
Сэрца натхняць барацьбой.
Мы не баiмся бо пераможам!
Муры мы павiнны зламаць!
I без сумневу, што мы гэта зможам,
Сцяг перамогi ўзняць.
Комментарии
Отправить комментарий