Мова
З расейскаю мы нарадзілісь,
На родную мы перайшлі,
Мы памятаем, як мы вучылісь,
На ёй гаварыць у цішы.
А зараз мы выйшлі з загонаў,
Мы можам ў голас сказаць,
Што мы не баімся пагонаў
- За мову гатовы стаяць.
За мову гатовы змагацца,
На мове гатовы кахаць,
Мы мову радзімую нашу,
Насеннем гатовы саджаць.
І кнігі, і вершы, і песні,
На роднай пісаць будзем мы,
Каб у будучым Беларусы,
На ёй размаўлялі заўжды.
Комментарии
Отправить комментарий