Мовяць усе

Простую мову,
Матчыну мову, 
Мову сяброў,
Мы разумеем без слоў.

Першыя словы,
Таты прамовы,
Дзіўныя казкі,
Мы разумеем і без падказкі.

Падручнікі мовы,
Дырэктара словы,
Настаўніцы заўвагу,
Мы успрымаем з павагай.

Простая мова,
Нашая мова,
Цуд чалавечы,
Мы разумеем і ў далечы.

Амерыка, Канада, 
Аўстралія ды Нідэрланды,
Мова гучыць,
Ніхто не маўчыць.

На мове кахаем,
Пішам, чытаем,
Увесь свет гаманіць на ёй,
Кожны ў свеце і кожны на сваёй.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год