Будзь жа моцным, народ Беларусі!

                                  Дзякуй Купале за натхненне

Зноў абдураны, зноў напалоханы,
Зноў бяжыш ад благіх ты людзей,
Неўзабаве гісторыі колы 
Па спіралі ляцяць нас усіх пазбаўляя надзей .

Марым мы аб свабодзе чаканай,
Марым мы незалежнымі быць,
Каб ніводная шаўка з усходу,
Не ўказвала як жа ж нам жыць.

Але шаўка зусім не сабака,
Яна больш ваўкалак ці мядзведзь,
На якога імперская давіць прысяга,
І на вольных імкнецца ашыйнік надзець.

Будзь жа моцным, народ Беларусі,
Да канца за свабоду сваю,
Прама стой ды штыком бій па пузе,
Каб жаданне адпала лезці да нас маскалю.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год