Чарнобыльскі шлях

Аўтобус, трамвай ды цягнік,
Стаіш у праходзе галавою панік,
І сумныя думкі вітаюць,
Пра дзень амаль на пачатку мая.

І стучыць у вушах: нуль чатыры, кропка, два шэсць,
Кропка, адзін дзевяць восем шэсць,
Калі мільён часціц радыяктыўнага пылу,
Зямлю маю на цэлыя стагоддзі загубіла.

І сотні, тысячы адважных людзей,
За сваіх сяброў і мільёны дзяцей,
Жыццё і здароўе аддалі смела,
Каб ўсё не спынілась і сэнс мела.

Каб не рабілі мы такіх памылак болей,
Каб не было больш столькі болю,
Каб з йодам таблеткі дзеці не пілі,
Як пасля аварыі, што яны спынілі.

Шмат гадоў ужо мінула, 
І каб не забыць нам той жах,
Кожны год выходзім мы
На наш - на Чарнобыльскі шлях.



Комментарии

Самае цікавае за апошні год