Зноў бяжыш, зноў чагосьці шукаеш
Зноў бяжыш, зноў чагосьці шукаеш,
Ты не можаш спыніцца ніяк,
За спіной табе час даганяе,
І мільгае ў воках маяк.
Твая мэта наперадзе недзе,
Дзесці ёсць гэты райскі куток,
Але ўсе ж да яго яшчэ дзесці,
Гадоў сорак бяжаць неспыняючы крок.
Сэнс жыцця не дабрацца да раю,
А ісці і цягнуць за сабой,
Ты ідзі па шляху самурая,
І вядзі, мы ідзём за табой.
(С) я
Комментарии
Отправить комментарий