І плакалі анёлы
І плакалі анёлы, гледзячы на тое,
Што прыйшлося нам усім прайсці.
І плакалі анёлы, і Богу дакладалі,
Але на жаль у пекла не змог ён сам сысці.
І пелі дзеткі ў хоры, маліліся бабулі:
"Не можам больш такое мы трываць."
Нас ботамі тапталі, у нас ляцелі кулі,
Але на жаль на небе нашых крыкаў не чуваць.
Але мы не здадзімся, не можам мы спыніцца,
Не атрымаўшы на мальбы адказ.
І можа быць аднойчы, калі ўзыдзе сонца,
У промені свабоды наш Бог нарэшце заўважыць нас.
(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий