Дзецям
Хачу, каб дзеці не забылісь,
Адкуль прыехалі бацькі,
Краіну, дзе мы нарадзілісь,
І мову, што склала радкі.
Каб вершы таты прачыталі,
Не праз транслэйт ці джыпіці,
Каб разумелі, не пыталісь
На кожны склад: "Перакладзі".
Але нажаль ім не цікава,
Што кожны дзень бацькам баліць,
У іх жыцці другая справа:
Дзяцінства час затармазіць.
Паспрабаваць усё на свеце,
Гуляць з сябрамі да начы,
На зоркі дальнія дзівіцца,
І лётаць быццам крумкачы.
А наш бацькоўскі лёс вядомы,
Мы прыклад для сваіх дзяцей,
Мы вучым іх як быць свядомым,
І не баяцца таўкачэй.
А мова, спадзяюся прыйдзе
Да іх, як і да нас прыйшла,
Бо гэта спадчына радзімы,
Што жыцці нам с табой дала.
(с) Я
Комментарии
Отправить комментарий