Проста не будзе ніколі
Ніколі не прагінайся
- стой на сваім.
Ты ведаеш, што табе трэба,
І тое невядома другім.
Жыццё не даецца так проста,
Таму супраць ветру ляці.
Вочы свае падымі ты,
І цвёрда стой на сваім.
Проста не будзе ніколі,
Было так спакон вякоў.
Таму ідзі ты наперад,
Праз перакрэсці шляхоў.
Стой пад баёў кананады,
Стой жа пад градам, дажджом,
Нам не важны ўзнагароды,
Пакуль у небяспецы наш дом.
І Вораг пакуль пануе
У вёсцы, дзе нашы бацькі,
Страляй не шкадуй снарадаў,
І дроны пускай у цягнікі.
Проста не будзе ніколі,
Было так спакон вякоў.
Ворагам месца пакажам... На могілках,
Каб не вярнуліся ізноў.
А потым, пасля перамогі,
Ты вернешся зноўку дамоў,
Бацькоў там сваіх абдымешь,
І слёзы пральеш, а не кроў.
І хай тады людзі гуляюць,
Браты, дзяды і сваты,
І ў кожную хату вярнуцца
Радзімы жывыя сыны.
Проста не будзе ніколі,
Было так спакон вякоў,
Што за краіну маю,
Льецца геройская кроў.
(с) Я
Комментарии
Отправить комментарий