Хай узыйдзе сонца
Хай узыйдзе сонца на маё радзіме...
І зноў пачуем мы дзіцячы шчасця смех.
Вайны Пандору мы зачынім у скрыні,
Каб крык яе не разляцеўся паміж рэх.
Хай прыйдзе час, што мірам назавецца
І зброя больш нікога не заб'е.
Няхай дадому кожны воін дабярэцца,
І рай з анёламі ўбачым мы ў сне.
Хай вёчны кліч нясецца па прасторы:
- Вяртайцеся дамоў! Вы нашыя сыны!
І кожны Беларус, за кожным морам,
Вярнуўся назаўжды туды, дзе карані.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий