Дзеці вольнай краіны



Блакітны экран манітораў,

Музыка долбі сураунд,

Сядзім мы ў клетках - кватэрах,

Па венах цячэ андэграўнд.


     Мы дзеці вольнай краіны

     Ва ўнутранай эміграцыі,

     Мы будзем стаяць на руінах, 

     Свабоды вядзем мы трансляцыю.


Пачуе нас кожны чацвёрты,

Убачыць нас кожны трэці,

Кожны другі крокам цвёрдым,

Самкне ў рады нашы плечы.


     Мы дзеці вольнай краіны,

     Замкнутыя ў эміграцыі,

     Мы будзем стаяць на руінах,

     Вы самі нас ўсіх убачыце.


Мы забярэм, што ў нас скралі,

Мы выб'ем з ваўкоў даўгі.

За годы, што у нас аднялі,

Мы годнасць сваю збераглі!


     Мы дзеці вольнай краіны,

     Мы вернемся з эміграцыі

     І будзем стаяць на руінах

     Разваленай акупацыі. 

Комментарии

Самае цікавае за апошні год