За любоў

Больш не баімся мы

Халоднай і доўгай зімы.

Больш не палохае нас

Гвалт у цяперашні час.


За зімой зноў прыйдзе вясна,

А за гвалтам будзе любоў.

Нам усім так патрэбна яна,

Каб ускіпела застылая кроў.


Разам падымемся мы,

Крыніцы як б’юць з-пад зямлі,

Як вецер шуміць у бары,

Запоўнім мы нашы двары.


За зімой зноў прыйдзе вясна,

А за гвалтам будзе любоў.

Нам усім так патрэбна яна.

За любоў, выйдзем мы за любоў.


Напалохаем ворага мы,

Хай баіцца прыходу вясны,

Што абудзіць сілу ў нас,

Бо нарэшце настаў і наш час.


За зімой зноў прыйдзе вясна,

А за гвалтам будзе любоў.

Нам усім так патрэбна яна,

Бо наш лёс ... жыць без кайданоў.


Я гатовы на ўсё за любоў,

За любоў да краіны сваёй 

За каханне жанчыны сваёй

За любоў, за любоў, за любоў!


Комментарии

Самае цікавае за апошні год