Вязні

Трываць даволі цяжка,
У пекле ці і ў турме,
Калі цябе катуюць,
І мучаць нават у сне.

Жры баланду, падла!
Тварам да сцяны!
Бій яго па нырках!
Заціснуць кайданы!

Ужо гады мінулі,
А вязні ўсё сядзяць,
За волі прапановы,
За вас, за нас сядзяць.

Жры баланду, падла!
Тварам да сцяны!
Бій яго па нырках!
Заціснуць кайданы!

І мараць вязні разам,
Трываюць боль у сабе.
Каб час прыйшоў, і каты
Адчулі на сябе:

Жры баланду, падла!
Тварам да сцяны!
Бій яго па нырках!
Заціснуць кайданы!

(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год