Я выходжу
Па ўсім свеце раскіданы,
Па ўсім свеце мы жывем,
Боль сваю ад нашай страты,
У сваёй душы нясем.
Мы выходзім да палацаў,
І на плошчах мы стаім,
А калі муры ўсё ж рухнуць,
Мы да дому паляцім.
Я выходжу, я выходжу,
Я выходжу не супраць, а за!
За мову, за волю, за перамены,
За сцяг мой бела-чырвона-белы.
Я выходжу, я выходжу,
Я выходжу не за, а супраць!
Супраць гвалту і супраць болю,
Супраць здрады, за нашу долю.
Я выходжу, мы выходзім,
Ты выходзіш, ён выходзіць,
Кожны выходзіць,
Хто мае годнасць!
(С) Я

Комментарии
Отправить комментарий