Новы год на катэджы

Джынсы ў абліпон,

Сукенкі супер-міні,

Мы едзем на катэдж 

На крутой машыне. 

Чакае нас сягоння

Чароўны паварот,

З найлепшымі дыджэямі

Спраўляем Новы год!


Кружэлкі заядаюць,

Грымяць на ўсю калонкі,

Падлогу б'юць абцасы —

Так танчаць толькі зоркі.


Да-да-даюць сягоння зоркі

За-за-запалу ля калонкі!


Пад'ехалі машыны,

Пад вельмі жорсткі рэп,

Скрозь дым палёнай гумы

Выходзіць модны дзед.

Нясе ён мех чырвоны

Да самых да дзвярэй.

Вось зараз будзе свята —

Хутчэй яму налей!


Кружэлкі заядаюць,

Грымяць на ўсю калонкі,

Падлогу б'юць абцасы —

Так танчаць толькі зоркі.


Да-да-даюць сягоння зоркі

За-за-запалу ля калонкі!


Да нас бягуць суседзі,

Усе хочуць танцаваць,

З дыджэямі тусіць

І гучна святкаваць. 

Сягоння весялімся

На зайздрасць сумным готам

І усіх сяброў сваіх

Віншуем з Новым годам!


Кружэлкі заядаюць,

Грымяць на ўсю калонкі,

Падлогу б'юць абцасы —

Так танчаць толькі зоркі.


Да-да-даюць сягоння зоркі

Ды-ды-дыджэі рвуць калонкі!


З Новым Годам!

З Новым Годам!

З Новым Годам!


(c) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год