Навошта я гэта раблю

Мяне шмат разоў запытвалі:
— Алесь, навошта ты ўсё гэта робіш? Ну, вершы — зразумела, а вось навошта песні, тым больш з выкарыстаннем штучнага інтэлекту?
Мой адказ просты:
— Я пачаў усё гэта, бо адчуваў патрэбу пісаць і дзяліцца. На жаль, у мяне не атрымалася знайсці падтрымку сярод знаёмых музыкаў, незнаёмыя ўвогуле пасмяяліся з маёй прапановы аб супрацы, а штучны інтэлект сказаў: «А чаму не? Давай паспрабуем!» Так нарадзіўся Alles@BeGood.

За паўтара года я напісаў больш за 70 вершаў, пераклаў з дзясятак вядомых песень на беларускую мову і, як вынік, зрабіў больш за 60 песень — кожная з якіх нясе ў сабе эмоцыі майго сэрца. Я ствараю не проста песні, а гісторыі: «Мінскія флэшбэкі» — вандроўка па маім родным горадзе, «Мінус пяць» — пра пратэсты 2020-га і іх вынік, «Цэнтаўра Бэта» — фантастычная касмічная прыгода Беларусаў у далёкім космасе, «Менскія мажоры» — нашы тусоўкі пад электратэхна-поп, «Шляхі жыцця» — пра вайну і надзею, «Мы ёсць» — крык беларускай душы, «Спрадвечны бой» — цяжкая гісторыя нашай краіны. Кожны зборнік гучыць па-рознаму, бо я не замыкаюся на нейкім канкрэтным жанры: ёсць і рок, і метал, і фолк, і поп, і рэп. 

Так, мае песні не з’яўляюцца нейкімі музычнымі шэдэўрамі, бо, як вы разумееце, я раблю ўсё сам — пішу вершы, складаю песні, па сотні разоў праслухвпю кожную з іх, змагаюся з недасканаласцю магчымасцей штучнага інтэлекту і прымушаю яго спяваць на нашай мове. Але калі вы хочаце сказаць, што ўсё гэта пустое, мне было б цікава пачуць — чаму.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год