Вецер свабоды
У голасе соцен тысяч людзей,
Мы чулі свабоды гук,
І гэта быў наш яднання час,
У сцяжцы магутных рук.
Стаялі мы разам плячом да пляча,
І марылі аб адным,
Каб вецер свабоды нам у спіну падзьмуў
І рушылі мы як адзін.
Каб разам ачысцілі нашу зямлю,
Ад чорных і брыдкіх пачвар,
І вецер свабоды напрамак змяніў
І асвяжыў бы наш твар.
Свабода, мы марылі толькі аб ёй,
Каб незалежнымі стаць.
І за яе гатовы свае
Жыцці ў баі мы аддаць.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий