Жнівеньскае каханне
Мы сустрэліся ў жніўні ля стэлы,
Закахаліся ў бойках ды стрэлах,
Мы ў ту ноч былі блізка да Бога,
Мы ажэнімся ўлетку пасля перамогі.
Прыпеў
Ты мая БЧБ нявеста,
Я твой моцны асілак жаніх,
У нашых сэрцах няма больш свабоднага месца,
Бо каханне пусціла свае карані.
Я не даў ім закінуць цябе ў аўтазак,
Атрымаўшы за гэта на цеме гузак,
Ты маю галаву абярнула бінтом,
Мая фея ў белай цішотцы і чырвоным бантом.
Прыпеў
Мяне ўзялі ўранку і я зараз сяджу,
Ты праз рэчку на заўтра сышла за мяжу,
Мы з табой былі блізка да Бога,
Мы ажэнімся ўлетку пасля перамогі.
Прыпеў
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий