Разам мацней будзем мы
Сынок, не страляй, пастой.
Ты ж беларускі салдат.
Думай сваёй галавой
- Гэта злачынны загад.
Ты на людзей паглядзі
- Гэта ж твае браты.
Дай ім ісці далей,
Лепш крок у бок зрабі.
Грэх не бяры ты на род,
- Не падымай рукі.
Мы ж беларускі народ,
Разам нам жыць вякі.
Лепш далучайся да нас,
На перамогі бок,
Разам мацней будзем мы,
І дапаможа нам Бог.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий