Грунвальд (Пераклад песні "Grünewald Battlefield")
Лязы стучаць, ільецца кроў, напоўнены святы грааль,
Навокал крык, сцягі шумяць і іскры высякае сталь,
Грукоча гром, і коней хрып, і смерці лютай жах,
Сягоння д’ябал ладзіць баль на Грунвальдскіх палях.
Сталь і лютасць, вораг ля нашых ног,
Кліч перамогі трубім у рог,
Трашчаць шчыты, нас кліча слава,
Імперыю разбіць для нас забава!
Грунвальд гарыць пад неба плач,
Ідуць ваяры, іх не стрымаць,
Сталь зробіць справу, ты ў сэрца калі,
Перамогай куецца мір на зямлі.
Свішчуць сякеры, косткі хрумсцяць, людзі крычаць
Смерць не спыніць — марна літасць шукаць.
Нанізана плоць на рогі вайны,
Боская смерць! Грунвальд - мой назаўжды!
Крікі і кроў. Ноч так блізка!
Мужнасць гарыць і страху няма,
Легенды пра нас не згаснуць у вяках,
Лёс Грунвальда сёння ў нашых руках!
Грунвальд гарыць пад неба плач,
Ідуць ваяры, іх не стрымаць,
Сталь зробіць справу, ты ў сэрца калі,
Перамогай куецца мір на зямлі.
Раздушана браня і дыхаць усё цяжэй,
Браты ляжаць і не заплюшчыць ім вачэй,
Чарнее неба ад смяротнага тарнада,
Ніякай здачы, ніякага шляху назад нам.
Грунвальд гарыць. Mы за радзіму гарой,
Гісторыю пішуць геройскай рукой,
Здолеў стаяць на нагах дык жыві,
Перамогі куюцца заўсёды ў крыві.
-----
Паслухаць пакуль можан тут: Грунвальд (агучана з SUNO)

Комментарии
Отправить комментарий