Сумленне
Сумленне як ключ,
Сумленне як знак,
Што ты не адзін,
Што ты не мудак
Лёс наш такі з табой
Быць на мяжы палюсоў,
Сумленне як паліва мроі,
Як зброя святая са слоў
Сумленне ёсць - выходзь!
Боль не трывай - крычы!
Нас такіх легіён.
Праўду нясі - не маўчы.
Слова - маяк наш у прасторы
Мова пароль для сваіх,
Сумленне характару рыса,
На сэрцы, у душы маладых.
Сумленне ёсць - выходзь!
Боль не трывай - крычы!
Нас такіх легіён.
Праўду нясі - не маўчы.
Моладзь - схаваны рэзерв
Тыя хто ўстане за нас,
Як армія без ваяроў ,
Што выйдзе у назначаны час.
Сумленне ёсць - выходзь!
Боль не трывай - крычы!
Нас такіх легіён.
Праўду нясі - не маўчы.
Сумленне як ключ,
Сумленне як знак,
Што ты не адзін,
Што ты не мудак

Комментарии
Отправить комментарий