Кветак больш не будзе
Кветак больш не будзе,
На душы зіма,
Пра вясну свабоды
Марылі дарма.
Лёд у нашых сэрцах,
Іней на шчаках,
У вачах краіны
Мы чытаем жах.
Шэрыя калоны
Крочаць у цішы,
Мы не бачым сонца
І ў сябе сышлі.
Як у турме халоднай
Мы жывем з табой,
Але будзе цёпла
За лютаю зімой.
Мы не прайгралі,
З трасы не сышлі,
Нас з табой не знішчыць,
Мы шчасця кавалі.
Мова - наша зброя,
А яднанне - моц,
Разам пераможам,
Пасвятлее ноч.
Кветак больш не будзе,
Прыйдзе час байцоў,
Тых, хто не саступіць,
Сапраўдных змагароў.
(С) Я

Комментарии
Отправить комментарий