Св. Мікалай
Больш няма ў душы месца для слёз,
Мае вочы не бачаць родных бяроз,
Я жыву на праспекце забытых падзей,
Што аднойчы пабачыў вольных людзей.
Я гляджу на Радзіму праз шкло манітора,
Ці стаю ў чаканні ў думак заторах,
І не радуе больш лёгкі ветрыка брыз,
Успрымаю я ўсё, як жыццёвы капрыз.
Лета скончылася, і кастрычнік ідзе,
Сумна думкі бягуць у дажджоў чарадзе,
У тумане палей недзе коні стаяць,
І жалейка на сэрцы пачынае мне граць.
Абляцеў календар, хутка ўжо Новы год,
Пасівеў трохі я, быццам мой шэры кот,
Бараду адпусціў, спаць кладуся раней,
Прам святы Мікалай, не адвесці вачэй.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий