Я беларус новы
Я часам блытаю словы,
І памыляюся з націскам,
Я беларус новы,
У цені старога Францыска.
Ён друкаваў на паперы,
Перакладаў малітвы,
Я ж уначы на шпалерах,
Нярвова запісваю рыфмы,
Складаю ў радкі словы,
І сэнсы шукаю ў прасторы,
Пад гукі міргаючай лампы,
У стуку сэрца-матора.
Нярвова дрыготкія пальцы,
Запісваюць простыя словы,
Не быць мне сусветнавядомым,
Бо я беларус новы.
(С) Я

Комментарии
Отправить комментарий