Засада

У лесе цёмным пад Бабруйскам

Стаіць атрад наш баявы:

Паўсотні конных і пяхота

Ды камандзір наш малады.


Загад чакаем, каб уварвацца

На поле бою, жару даць,

І хлопцаў нашых у пекле бойкі

Ад смерці лютай уратаваць.


Нас вораг зараз не чакае,

Мы ў лесе ціха так сядзім,

Але як рог нам зайграе,

Маланкай з неба ў бой уляцім.


Пакуль спраўляюцца харугвы,

Арду спынілі і сякуць,

Але ідуць з Масквы рэзервы

І нашым хлопцам смерць нясуць.


Праходзяць ціха міма лесу,

Каб люта ўдарыць ім у бок

Але ж яны і не чакалі,

Што затрубіць сігнальны рог.


Наш камандзір ліхі і шпаркі

Дае загад атакаваць,

І ўвесь Масквы рэзерв шалёны

Да продкаў нам адправіць спаць.


Ардзе не прыйдзе дапамога:

Карміць чарвей - такі іх лёс,

А наш атрад у баі натхнёны

Смерць ворагу далей панёс.


І разам усе на полі бою

Сячом ардынцаў ад пляча,

Каб больш да нас не пхалі носу,

Бо гэта нашая зямля! 


(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год