Ноч перад бітвай


У ноч перад бітвай сядзелі браты,

Дзяліліся кожны сваім,

Быў хлеб і цыбуля, і сала багата,

У кожнага быў успамін.


Малодшы яскрава апісваў падзеі,

Як сёк маскавітаў у апошнім баі,

Як доўга чакалі ў засадзе ў лесе,

А потым — удар, і бягуць маскалі.


Другі распавёў, што трапіў у палон,

Як грыз ён вяроўку і волю знайшоў,

А ноччу вярнуўся ў лагер палонных

І ўсіх маскавітаў у пекла правёў.


А трэці маўчаў, толькі слухаў з увагай,

Не ведаў ён слоў, каб данесьці братам,

Што жонку з дачкой маскавіты забілі,

І клятву ім помсціць ён Госпаду даў.


Заснулі яны ля агню як сядзелі,

А раніцай у рог затрубіў рагавы,

Харугвы з малітвай на коней паселі,

Каб ворага лютага гнаць да Масквы.


У бой вызначальны браты паляцелі,

Каб ворага цалкам разбіць.

Як вольныя людзі вольнай краіны,

Свабоду ў баі назаўсёды здабыць


(с) Я

 

Комментарии

Самае цікавае за апошні год