Перамена месцаў ад Алеся #2

Верш напісаны па творы Югасі Каляды "Перамена месцаў".

Загляні ў сябе праз люстэрка чужой душы,

Можа там зразумееш, чаму так выйшла з табой,

І адказы ты знойдзеш у ўтульнай лазенцы цішы,

Праціраючы запацелае шкло дрыготкай рукой. 


Лёс заблытаны мой, як узоры кіліму,

Ён нясе па заснежаным Гомлі мяне,

Быццам лашчыць замёрзлую дрэва галіну,

Што на зіму спакойна схілілась у сне. 


Колькі буду туліцца ў гэтакім целе маім? 

І чаму я раптоўна ў ім апынулася зранку?

Я і думкі мае над магутнаю Сожай стаім

У прыгожым, спакойным і любым мне парку.


І дадуць мне адказы зімовыя ночы,

Што параяць глыбей зазірнуць у сябе,

Каб убачыць, на што я заплюшчвала вочы,

І надзею вярнуцца мне лёс прынясе. 


(с) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год