Перамена месцаў ад Алеся #1
Верш напісаны да літаратурнай сустрэчы па творы Югасі Каляды "Перамена месцаў".
Ты можаш прачнуцца другім чалавекам,
Заснуўшы ў вагоне між Гомлем і Менскам,
І зменіцца ўсё ў жыцці тваім сумным,
Калі чалавек ты даволі разумны.
Ты можаш у парку бегаць пачаць,
Ці боршч навучыцца прыгатаваць,
Ці Маню з калгасу судзіць навучыць,
І толькі сістэму ніяк не змяніць.
Але ты надзею сваю не губляй,
І пошукі праўды ты не спыняй,
І можа аднойчы пад стукі калёс
У свабоднай краіне прачнуцца твой лёс.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий