Ратавальнік на Камсе

Шмат гадоў ныраць вучыўся,

Веславаў, па хвалях плыў,

Нептуну ў начы маліўся,

З якарам тату набіў. 


Я ратавальнік на Камсе,

Гляджу як плаваюць усе,

Хто плыве там за буйком?

Атрымаеш мне вяслом. 


Грозна я сяджу на вышцы,

У Мегафон люблю крычаць

У мяне такія мышцы,

Што траіх магу падняць.


Я ратавальнік на Камсе,

Гляджу як плаваюць усе,

Хто там вырашыў тапіцца?

Не для гэтага вадзіца. 


Эх, на жаль, не ў акіяне,

Паказаў бы як грабу,

З маім навыкам у кролі,

Вакол свету я магу.


Я ратавальнік на Камсе,

Гляджу як плаваюць усе,

І калі ты пайшоў на дно,

Цябе уратую за адно.


Мая праца унікальна,

Не падобная на сон,

Мая мара і сэкс-сімвал

Ууу-фффф!!! ... Памэла Андэрсан. 


Комментарии

Самае цікавае за апошні год