Літаратура vs Бізнес vs Культура
Вось некаторыя мае думкі... Не зусім пра мову, літаратру і кнігі -- больш пра бізнэс....
Калі разглядаць літаратуру як бізнес, то беларускамоўнымі кнігамі ты нават на кавалак хлеба не заробіш, пакуль ты яшчэ невядомы аўтар.
Калі ты новы Караткевіч і цябе ўжо ведаюць -- тады ёсць шанец жыць і зарабляць. Але калі ты абмяжоўваеш сябе толькі беларускамоўнай аўдыторыяй, то грошай будзе няшмат. Таму трэба шукаць выхад на шырэйшую аўдыторыю і пісаць пра нешта абстрактнае -- не пра Беларусь і не толькі для беларусаў. (Альгерд, ты мой новы Караткевіч)
А можна адразу пісаць абстрактныя рэчы, не пра Беларусь і не па-беларуску -- і тады шанцы стаць вядомым і паспяховым павялічваюцца ў разы. (прывіт Сашы)
Калі ж літаратура -- гэта больш пра развіццё культуры, то я б чакаў нейкай падтрымкі ад міфічных устаноў, якія атрымліваюць і размяркоўваюць грошы на развіццё культуры. Напісанне кнігі -- гэта цяжкі працэс 24/7. І калі ты яшчэ недзе працуеш, то паралельнае напісанне кніг -- гэта шлях да выгарання як фізічнага, так і маральнага.
Недзе чуў, што ў Нарвегіі, калі ты выдаеш кнігу на нарвежскай, то дзяржава выкупляе каля 1000 асобнікаў, каб размясціць іх у бібліятэках. На жаль, мы не ў Нарвегіі. Таму надзея толькі на сябе і на данаты.
Комментарии
Отправить комментарий