Маці
Адпусці ты мяне маці,
Адпусці ты пагуляці,
Не хачу пакуль я спаць,
Буду з хлопцамі гуляць.
Маці, маці, маці-і-мачыха,
Адпусці ты пагуляці нас.
Змрок ляжыць не бачна зорак,
Адпусці ты за пагорак.
Маці, любая мая,
Я ж крывінушка твая,
Адпусці мяне на волю,
Не трымай у сэрцы болю.
Маці, маці, маці-і-мачыха,
Адпусці ты пагуляці нас.
Змрок сыйшоў, на небе зоркі,
Пабяжым мы за ўзгоркі.
Ах матуля ты матуля,
Будзь жа ж добрай як бабуля,
Пабяжым мы ва ўсю моц,
Маніць нас святая ноч.
Маці, маці, маці-і-мачыха,
Адпусці ты пагуляці нас.
Ноч ідзе, нам час так дораг
Адпусці ты нас да зорак.
Маці, маці дарагая,
Ты ж каханая не злая,
Любім мы цябе заўжды,
Не чакай ад нас бяды.
Маці, маці, маці-і-мачыха,
Адпусці ты пагуляці нас
Сыйдзе ноч і ўзыйдзе сонца
Ляжам спаць мы пад ваконца.

Комментарии
Отправить комментарий