Менскія мажоры - пасляслоўе (арыгінал)
Па начах не тусім мы ўжо,
Свету больш не бачна ў інстаграме,
Участковы наш з сям'ёй у Брно,
Макс на старым БМВ ганяе.
Лёха з'ехаў спешна ў Нідэрланды,
Караоке больш не пра яго,
Не спявае, не траўмуе гланды,
Піша вершы, кнігі, шмат яшчэ чаго.
Толькі Тайсан усё яшчэ ў Менску,
Бізнэсмэнам стаў якіх няма.
Мы сумуем усе па шумных паці,
Але ўсё пустое, усё дарма...
Свету больш не бачна ў інстаграме,
Участковы наш з сям'ёй у Брно,
Макс на старым БМВ ганяе.
Лёха з'ехаў спешна ў Нідэрланды,
Караоке больш не пра яго,
Не спявае, не траўмуе гланды,
Піша вершы, кнігі, шмат яшчэ чаго.
Толькі Тайсан усё яшчэ ў Менску,
Бізнэсмэнам стаў якіх няма.
Мы сумуем усе па шумных паці,
Але ўсё пустое, усё дарма...
Нас замежжа радасна вітае,
Адчыняе дзверы кабакоў,
Але час, калі мажорыста гулялі,
Ужо мінуў і сумна ад таго.
Родны Менск яшчэ пабачыць нашы паці,
Верым мы, надыйдзе гэты час,
Калі зноў убачаць у інстаграме
Як гуляюць Лёха, Света, Тайсан і, вядома ж, Макс.
А як крута было раней. Слухайце наш поп дэнс альбом "Менскія мажоры"

Комментарии
Отправить комментарий