Дэльтаплан (Пераклад/Адаптацыя песні "Дэльтаплан" - Николай Зиновьев / Валерий Леонтьев)

Між намі памяці туман

Ты як у сне, ты як у сне

Напэўна, толькі дэльтаплан

Патрэбен мне, патрэбен мне

Наіўна гэта, быццам сон

Але я ўсё за міг аддам,

І кліча зноў мяне ў палёт 

Мой дэльтаплан, мой дэльтаплан 


Вось я з разбегу палячу 

Каб бачыць сны, каб бачыць сны

Мяне любоў адарвала 

Ад мітусні, ад мітусні 

Няхай нам крылляў не далі

Але я ўсё за міг аддам

І чую я, як кліча зноў, мой дэльтаплан

Мой дэльтаплан, мой дэльтаплан


О, гэты час, калі з крылом адным

З табою мы ў мінулае глядзім

І пад табой плыве зямля, плыве зямля

І мы ў краіну мар ляцім


Між намі памяці туман

Ты як у сне, ты як у сне

Я веру, толькі дэльтаплан

Патрэбен мне, патрэбен мне

Наіўна гэта, быццам сон

Але я ўсё за міг аддам

Да свету дня нясе мяне

Мой дэльтаплан, мой дэльтаплан


Наіўна гэта, быццам сон

Але я ўсё за міг аддам

Да свету дня нясе мяне

Мой дэльтаплан, мой дэльтаплан



Комментарии

Самае цікавае за апошні год