Калыханка (пераклад/адаптацыя песні гурта Стаса Наміна "Колыбельная")
Якую песню спець мне, дарагая,Спі, ноч у жніўні — толькі сем гадзін.
Табе, калі ты марыш, засынаеш,
Я кветак свежых прынясу з далін,
Я кветак свежых прынясу з далін.
Спі, ноч у жніўні — толькі сем гадзін.
Хай, мілая, табе спакойна спіцца,
А я пакуль даліну агляджу,
Вады з калодзежа налью напіцца,
Задую зоркі і букет збяру,
Задую зоркі і букет збяру.
Спі, ноч у жніўні — толькі сем гадзін.
Дабранач я табе ізноў жадаю
І веру, што не надыдзе час,
Каханая, табе я абяцаю,
Ніхто на свеце не разлучыць нас,
Ніхто на свеце не разлучыць нас.
Спі, ноч у жніўні — толькі сем гадзін.
Спі, ноч у жніўні — толькі сем гадзін.

Комментарии
Отправить комментарий