90-160-90
На чорным БМВ і ў цёмных акулярах,
Ляціць ён у начы па менскіх барах.
Усе мясцовыя мажоры ведаюць Максіма,
Заўсёды разам з ім прыгожая дзяўчына.
Дзевяноста, сто шэсцьдзесЯт, дзевяноста,
Гэта пульс, калі Макс за рулём.
Круці рулём, цісні педаль!
Наш бумер прэ да неба ў даль.
"Цісні хутчэй па тармазах!"
Вось гэта дрыфт, вось гэта жах.
Дзевяноста, сто шэсцьдзесЯт, дзевяноста,
Гэта пульс, калі Макс за рулём.
Кіпіць у крыві адрэналін,
І пах стаіць працёртых шын,
Грыміць матору грозны рык,
З машыны чутна страху крык: "Мааааааакс!!!"
Дзевяноста, сто шэсцьдзесЯт, дзевяноста,
Гэта пульс, калі Макс за рулём.
Без слоў паркоўка назірае,
Як Макс сяброўку суцешае,
На нервах б'е яго ў грудзі,
Дакладна сэкс між імі будзє.
Дзєвяноста, сто шэсцьдзєсят, дзєвяноста,
Гэта пульс, калі Макс за рулём.
Дзяўчын Максім не адпускае проста,
бо адчувае сябе жарабцом.
Мажоры ведаюць Максіма,
"Рэшпект яму, ён малайчына!"
Дзяўчын катае на кані,
Як прынц прынцэсу некалі.
Дзевяноста, сто шэсцьдзесЯт, дзевяноста,
Гэта пульс, калі Макс за рулём.
Дзевяноста, сто шэсцьдзесЯт, дзевяноста,
Гэта пульс, калі Макс за рулём.
Комментарии
Отправить комментарий