Акрэсціна турма - перапрацоўка песні "Владимирский централ" (М. Круг) на беларускія рэаліі

Вясна ізноў прыйшла ў променях святла

І ветліва глядзіць у маё акно.

У вушах пачую шум, і ў душу ўлезе сум,

І ў памяці ўсплыве маёй.


Як разам мы ішлі, як пелі пра муры,

Пра тое што ўжо даўно маліў,

Магчымасць атрымаць, але не адстаяць

Забыць аб тым не хопіць сіл.


Акрэсціна турма - у душы адмеціна,

Людзей каб катаваць, ты ўзведзена.

У турэмных блоках цяжкі боль.

Акрэсціна турма - сорам нацыі.

Калі сляза бяжыць на фота матчына,

І праступае на яе шчаках малітвы нашай соль.


За праўду барацьба, і людзі як рака,

Але ж ты не прыйшла мая вясна.

Я рады, што жывы, але ж не на кані,

І плачам мы з табой - шкада.


Акрэсціна турма - у душы адмеціна,

Людзей каб катаваць, ты ўзведзєна.

У турэмных блоках цяжкі боль.

Акрэсціна турма - сорам нацыі.

Калі сляза бяжыць на фота матчына,

І праступае на яе шчаках малітвы нашай соль.


Комментарии

Самае цікавае за апошні год