Назад у будучыню
На калясніцы жыцця пралятаюць гадзіны,
Мы з табою сумуем у далячы ад Радзімы
Дзеці выраслі ўжо на шчаслівай чужыне,
Мы ж усё марым вярнуцца, нам бы часу машыну.
Кожны год тут за два пражываем мы ўсе,
Хочам зноў паскакаць басанож па расе,
Павітацца з бабуляй і матулю абняць,
З бацькам разам ды з дзедам у раку паныраць.
Па праспектах прайсціся, ля агню пасідзець,
На метро пракаціцца і кіно паглядзець,
Коласу пакланіцца нізка так да зямлі
І падумаць над тыя, што ў нас аднялі.
Прагуляцца да Стэлы, дзе шумелі баі,
Ад якіх мы калісці, выжыць каб, уцяклі.
І ля Спорту Палацу ногі нас панясуць
Прам да Плошчы Свабоды - нам яе не мінуць!
Далей разам з натоўпам на “Дынама” б пайшоў,
Каб на матч не спазніцца супраць зор - “Крумкачоў”.
А пасля на праспект выйсці быццам ізноў,
Дзе, на жаль, незалежнасць зноўку я не знайшоў.
Не губляю надзеі зноў вярнуцца дамоў,
Пах свабоды адчуць і пабачыць сяброў,
Нам патрэбна адно - проста верыць у сябе,
Незалежнасць жыве ў кожным з нас - і ў табе.
(С) Я
Комментарии
Отправить комментарий