Пісьменніцкі лёс
Я аднойчы напішу кнігу,
І чытаць яе будзе досыць цікава,
Але ніхто яе не надрукуе,
Бо ведаюць мяне мала.
І будуць асобнікі пыліцца ў хаце
У цёмнай кардоннай скрыні,
Бо невядомыя аўтары,
Застаюцца у сваіх фантазій плыні.
Я магчыма калісці стану вядомым,
І пра мяне нават надрукуюць у газеце,
Але невядома пакуль нікому,
Ці буду ў той час хадзіць я па свеце.
Так часта бывае з людзьмі-мастакамі,
Вядомасць прыходзіць не чакаеш калі,
Плыве і павольна так маніць рукамі,
Але ўжо позна - ляжыш ты ў зямлі.
(С) Я

Комментарии
Отправить комментарий