Кібер-партызаны


Няма сярод нас гучных імёнаў 

Працуем штодзень пад гукі праклёнаў,

Безгучна пралезем мы ў ворага стан,

Нас ведаюць усе як Кібер-партызан.


     Мы партызаны - радзімы сыны,

     Мы партызаны - з кампамі на ты

     Мы партызаны - любім наш край

     Мы знойдзем злачынствы, як ты не хавай.


Шукаем мы ворагаў і схемы злачынстваў,

Выкрываем лухту ад прапагандыстаў

Навіны глядзіш? Там толькі падман,

Я ведаю гэта, бо я - Кібер-партызан.


     Мы партызаны - радзімы сыны,

     Мы партызаны - з кампамі на ты

     Мы партызаны - любім наш край

     Мы знойдзем злачынствы, як ты не хавай.


Без зброі сур'ёзнай, з мышой пад рукой,

Зайду я на сервер узламаўшы пароль,

Не знойдуць мяне, і не закінуць у бан,

Усім праўду раскрою, я - Кібер партызан.


     Мы партызаны - радзімы сыны,

     Мы партызаны - з кампамі на ты

     Мы партызаны - любім наш край

     Мы знойдзем злачынствы, як ты не хавай. 


(С) Я

Комментарии

Самае цікавае за апошні год