Кніга жыцця

Марскі брыз,
Блакітна-зялёныя хвалі,
Сонца свеціць для нас
Праз неба без аблокаў.
Райскі такі пейзаж.

Мы простых шляхоў не шукаем, 
Лёгкае жыццё не для нас,
Мары свае не спыняем,
Ляцім мы наперад 
быццам у апошні раз.

Горны хрыбет,
Снегам занесена шапка,
Сонца не грэе тут нас,
Кранаемся белых аблокаў.
Халодны і люты пасаж.

Мы простых шляхоў не шукаем, 
Лёгкае жыццё не для нас,
Мары свае не спыняем,
Ляцім мы наперад 
быццам у апошні раз.

Пустыня навокал,
Пясок як патэльня,
Сонца смажыць нас,
Бачым аазіс пад пальмай
І молім, каб быў не міраж.

Мы простых шляхоў не шукаем, 
Лёгкае жыццё не для нас,
Мары свае не спыняем,
Ляцім мы наперад 
быццам у апошні раз.

Палесся прасторы,
Балоты і багны кругом,
Дрыгва ўсё глыбей цягне нас,
Але не рабі з таго драмы,
Не напісаны яшчэ апошні наш сказ.

Мы простых шляхоў не шукаем, 
Лёгкае жыццё не для нас,
Мары свае не спыняем,
Ляцім мы наперад 
быццам у апошні раз.

Комментарии

Самае цікавае за апошні год