Сустрэча
Запрашу сяброў, я запрашу,
Прылятайце да мяне хутчэй,
Бо няма прад кім раскрыць душу
І прагнаць смугу з маіх вачэй.
Вы знайдзіце танныя квіткі,
Бо не блізкая дарога нам ляжыць
Прыйдзецца мяняць нам цягнікі,
Бо інакш сустрэчы той не быць
Палячу да вас я ў Парыж,
Вы ж на Эір Франсе да мяне.
Выпьем мы віна ля Мулен Руж,
Павячэраем на Рышэлье.
Ну а потым сядзем на цягнік,
І паедзем разам у Амстэрдам,
Каб адчуць свабоды лёгкі шык,
Хайнекен папіць на плошчы Дам.
Нагуляўшыся па дамбах і нізінах,
Паляцім на Мюнхен паглядзець,
Пачастуем рознага там піва,
Каб душу сваю трохі сагрэць.
Ну а далей нас чакае Прага,
Там яшчэ сустрэнем мы сяброў,
Ну а каб нас не душыла смага,
Вып'ем разам піва мы ізноў.
Завяршым вандроўку мы ў Варшаве,
Пажартуем смешна пра "Пшэно"
Сфотксемся разам ля Сырэнкі,
Добра нам даўно так не было.
Але час настне раз'яжджацца,
Штаты, Францыя і Партугаль,
Беларусь, Літва, Італія і Латвія,
Развяло жыццё нас усіх... На жаль...
(с) Я

Комментарии
Отправить комментарий