Ты толькі павер у свае сілы

Як кругі на вадзе разышліся,

Як у полі шумяць каласы, 

Белакрылыя ў неба ўзняліся

Нашы шчырыя галасы.


Высока ляцяць у паветры,

Праносяцца скрозь гарады,

Мінаюць дарог кіламетры,

Спускаюцца ўніз да вады.


Кранаюць яе далікатна

І зноў падымаюцца ўвысь,

Кругі пакідая і хвалі,

Шукаюць цябе, падзівісь!


Быць можа ты ёсць наш абраны,

Пазначаны зоркай з нябёс,

Той самы наш доўгачаканы,

Свабоду здабыць нам чый лёс.


Ты толькі павер у свае сілы,

Зрабі к нам рашучы свой крок,

А далей мы станем адзіным

Народам, які ў рэшце рэшт перамог.


(С) Я


Комментарии

Самае цікавае за апошні год